16 красавiка 2026, Чацвер, 17:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лідэра гурта «Палац» прыгаварылі да трох гадоў калоніі

14
Лідэра гурта «Палац» прыгаварылі да трох гадоў калоніі
Алег Хаменка

Алега Хаменку судзілі за выпускі музычных праграм.

Лідэра гурта «Палац» Алега Хаменку прыгаварылі да трох гадоў калоніі і штрафу больш за 20 тысяч рублёў за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці». Пра гэта паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ).

Прысуд 4 сакавіка вынес Мінскі гарадскі суд. Хаменку судзілі па арт. 361−4 (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці) за супрацоўніцтва з рэдакцыяй «Беларускае Радыё Рацыя». Падчас суда, які пачаўся 19 лютага, на экспертызу былі накіраваныя выпускі музычных праграм Хаменкі на радыёстанцыі.

Алег Хаменка — музыкант, радыёвядучы, выкладчык, кампазітар, культуртрэгер, прадзюсар. Лідар фолк-мадэрн гурта «Палац». Пра яго затрыманне стала вядома напрыканцы чэрвеня 2025 года. Пазней праваабаронцы паведамілі, што ў дачыненні да Алега Хаменкі ўзбудзілі крымінальную справу за супрацоўніцтва з незалежным беларускім медыя, якое ўключана ў спіс «экстрэмісцкіх» фармаванняў.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках