4 сакавiка 2026, Серада, 11:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арына Сабаленка выходзіць замуж

15
Арына Сабаленка выходзіць замуж
Арына Сабаленка

Спартсменка выклала відэа, у якім атрымлівае прапанову рукі і сэрца.

Беларуская тэнісістка, першая ракетка Арына Сабаленка выклала ў Instagram ролік, на якім яе бойфрэнд Георгіяс Франгуліс робіць ёй прапанову. Па рэакцыі спартсменкі бачна, што яна адказала згодай, піша «Зеркало».

Сабаленка паказала ролік, на якім яе бойфрэнд, 37-гадовы бразільскі бізнесмен і аўтагоншчык Георгіяс Франгуліс, у рамантычнай атмасферы, стаўшы на адно калена, прапануе ёй пярсцёнак. Потым пара пяшчотна цалуецца, а тэнісістка дэманструе сваё ўпрыгожанне на бязіменным пальцы правай рукі.

«You & me, forever («Ты і я, назаўсёды»)», — падпісала відэа спартсменка і пазначыла дату — 3 сакавіка 2026 года.

Нагадаем, нядаўна Сабаленка таксама выкладала фота з пярсцёнкам, якое многія каментатары прынялі за заручальнае і пачалі яе віншаваць.

Сама 27-гадовая тэнісістка раней распавядала, што хоча сям'ю і дзяцей: «Але не хачу нараджаць першае дзіця ў 35 гадоў. Хачу нарадзіць дзіця, а потым вярнуцца [у тэніс]. Хачу, каб маё дзіця бачыла, як цяжка даводзіцца працаваць у жыцці, каб чагосьці дасягнуць».

Раней Арына некалькі гадоў сустракалася з экс-хакеістам зборнай Беларусі Канстанцінам Кальцовым — ён памёр ва ўзросце 42 гадоў у сакавіку 2024 года, выпаўшы з акна. Трагедыя адбылася ў гатэлі ў Маямі, дзе спыняўся спартсмен. Паліцыя заявіла, што гэта было самагубства.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках