10 красавiка 2026, Пятніца, 6:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СМІ: Расійская СПА збіла грамадзянскі самалёт каля Масквы

19
СМІ: Расійская СПА збіла грамадзянскі самалёт каля Масквы

(Абноўлена) Інцыдэнт замоўчваюць.

Расійская сістэма СПА, верагодна, збіла грамадзянскі лёгкаматорны самалёт. Борт вайскоўцы прынялі за ўкраінскі БПЛА і адкрылі агонь.

Пра гэта паведаміў расійскі тэлеграм-канал MNS, спасылаючыся на інфармаваныя крыніцы. Ён таксама апублікаваў фота абломкаў. Інфармацыя патрабуе пацвярджэння, піша dialog.ua.

Падрабязнасцяў пакуль няшмат. Паводле даных крыніц, самалёт быў збіты ў горадзе Каломна, які знаходзіцца на паўднёвы ўсход ад Масквы прыблізна за 80 км.

- Сілы супрацьпаветранай абароны прынялі лятальны апарат за ўкраінскі БПЛА і адкрылі агонь па памылковай цэлі. Пасля траплення лёгкаматорны самалёт страціў кіраванне і разбіўся паблізу ракі Акі. Абодва чалавекі, якія знаходзіліся на борце, загінулі, - напісаў расійскі рэсурс.

Мінабароны і мясцовыя ўлады замоўчваюць тое, што адбылося. Аднак вядома, што апошнія дні Масква падвяргаецца масіраваным налётам беспілотнікаў, расійская СПА працуе вельмі актыўна. Мэр Масквы Сяргей Сабянін 20 сакавіка паведаміў пра перахоп больш за 20 БПЛА на падлёце да расійскай сталіцы.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках