Беларусаў папярэдзілі аб «лічбавых двайніках»
1- 20.03.2026, 18:47
- 3,126
Як ад іх абараніцца?
У ўпраўленні па процідзеянні кіберзлачыннасці УУС Брэсцкага аблвыканкама папярэдзілі пра новую схему махлярства — стварэнне так званых «лічбавых двайнікоў» на аснове даных карыстальнікаў.
Як патлумачылі ў міліцыі, зламыснікі збіраюць інфармацыю з адкрытых крыніц — лайкі, фотаздымкі, каментары — і фармуюць на яе падставе віртуальны вобраз чалавека.
Паводле праваахоўнікаў, такія «двайнікі» выкарыстоўваюцца для розных злачынстваў. У прыватнасці, ад імя ахвяры могуць вымагаць грошы ў яе знаёмых, распаўсюджваць ілжывую інфармацыю або кампрамат, а таксама праводзіць фінансавыя аперацыі, карыстаючыся даверам да чалавека.
Каб знізіць рызыкі, у міліцыі раяць прытрымлівацца базавых мер бяспекі: не публікаваць асабістыя звесткі ў адкрытым доступе, уключыць двухфактарную аўтэнтыфікацыю ў мэсенджарах і не рэагаваць на падазроныя паведамленні і запыты.