У Бабруйску ледзь не абрынуўся мост праз чыгунку
8- 2.03.2026, 17:30
- 7,618
На месцы працавалі выратавальнікі.
У выратавальныя службы паступіла паведамленне пра магчымую небяспеку абрушэння пуцеправода над чыгуначнымі шляхамі на вуліцы Карла Маркса ў Бабруйску, паведамляе МНС.
Калі супрацоўнікі МНС прыбылі на месца, яны ўбачылі, што пешаходная дарожка ўздоўж пуцеправода сапраўды нахілілася.
Небяспечную тэрыторыю адразу агарадзілі, а рух транспарту перанакіравалі па іншых вуліцах.
Таксама на месцы здарэння адбылося выязное пасяджэнне гарадской камісіі па надзвычайных сітуацыях.
