У маскоўскім банку адбыўся выбух
2- 19.03.2026, 17:23
- 2,096
У аддзяленні «Расельгасбанка» падарвалі банкамат.
У банку на паўночным усходзе расійскай сталіцы Масквы ў чацвер прагрымеў выбух. Пра гэта паведаміла выданне MSK1.RU.
Паводле інфармацыі СМІ, інцыдэнт адбыўся на вуліцы Менжынскага — паводле папярэдніх звестак, у аддзяленні «Расельгасбанка» падарвалі банкамат.
Судзячы з кадраў з месца падзей, аддзяленню нанеслі значную шкоду: выбуховая хваля выбіла вокны і разбурыла частку фасада. На месцы працуюць аператыўныя службы; тэрыторыю ачапілі.
Пра пацярпелых на гэты момант нічога не паведамлялася. Відавочцы заяўляюць, што бачылі чалавека, які выбег з аддзялення незадоўга да здарэння.