19 сакавiка 2026, Чацвер, 14:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Крамбамбуля» дасць першы вялікі канцэрт у Варшаве

«Крамбамбуля» дасць першы вялікі канцэрт у Варшаве
Фота: Charter97.org

Выступленне пройдзе 25 сакавіка — у Дзень Волі.

25 сакавіка ў Варшаве адбудзецца першы паўнавартасны канцэрт гурта «Крамбамбуля». Музыкі выступяць у Дзень Волі — свята незалежнасці і салідарнасці беларусаў.

Падчас канцэрта гледачы разам з гуртом адсвяткуюць 25 сакавіка і праспяваюць радкі:

«За вольны наш край, за канец вайны! Мы партызаны — беларускія сыны!»

Як паведамілі арганізатары сайту Charter97.org, на сцэне прагучыць вялікая канцэртная праграма «Крамбамбулі» — ад «Каралёў раёну» да «Чырвонага штраля», а таксама залатыя хіты гурта. Сярод песень — «Госьці», «Турысты» і «Суседзі».

Спецыяльным госцем канцэрта стане Tomasz Organek — адзін з самых яскравых рок-артыстаў Польшчы. Сумеснае выступленне абяцае стаць сапраўднай выбуховай музычнай падзеяй.

Канцэрт адбудзецца 25 сакавіка на пляцоўцы Niebo.

У праграме — жывы гук, улюбёныя песні і атмасфера Дня Волі.

Арганізатары адзначаюць, што гэта будзе гучны, шчыры і незабыўны вечар, і запрашаюць усіх не ўпусціць магчымасць пабываць на гэтым унікальным канцэрце.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках