Польскі Orlen абагнаў расійскі «Газпрам»
3- 18.03.2026, 23:05
- 8,716
Рынкавая вартасць польскай нафтавай кампаніі перавысіла $40 мільярдаў.
Польская нафтавая кампанія Orlen дасягнула гістарычнай вяхі. Падчас таргоў у сераду яе рынкавая вартасць перавысіла 40 мільярдаў долараў. Гэта азначае, што польскі канцэрн аказаўся даражэй за расійскі «Газпрам» на біржы.
Вартасць «Газпрама» на Маскоўскай біржы складала крыху больш за тры трыльёны расійскіх рублёў, гэта значыць прыблізна 39 мільярдаў долараў. Для параўнання: у мінулым кампанію ацэньвалі значна вышэй — каля 200 мільярдаў долараў.
Рост акцый Orlen працягваецца з пачатку 2025 года. Толькі за гэты год цана акцый вырасла прыблізна на 30%.
Эксперты тлумачаць рост некалькімі фактарамі: павышэннем цэн на нафту і газ на фоне вайны на Блізкім Усходзе, большым прыбыткам ад імпарту, перапрацоўкі і продажу вуглевадародаў, а таксама навіной пра адкрыццё новага радовішча газу ў Паўночным моры.