18 сакавiка 2026, Серада, 23:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Тайландзе знайшлі найстарэйшую з цяпер жывых жанчын планеты

3
У Тайландзе знайшлі найстарэйшую з цяпер жывых жанчын планеты

Згодна з дакументамі, Гуйчэ Чытсакунват нарадзілася ў 1900 годзе.

У тайскай правінцыі Лампхун знойдзена адна з найстарэйшых жыхарак планеты. У яе пасведчанні аб нараджэнні пазначаная дата 5 верасня 1900 года (2443 года па будысцкім календары), паведамляе тайскае выданне Daily News.

Гуйчэ Чытсакунват жыве ў вёсцы Намбоной, што знаходзіцца паблізу горада Чыангмай на поўначы Тайланда. Жанчына размаўляе толькі на мове народа карэн, таму камунікацыя з ёй ускладненая.

Пасведчанне аб нараджэнні спадарыні Чытсакунват было аформлена ў 2009 годзе. Інфармацыя пра праверку даты нараджэння на момант выдачы дакумента адсутнічае. Згодна з дакументам, даўгажыхарка нарадзілася 5 верасня 1900 года, яшчэ ў XIX стагоддзі. Пенсіянерка сцвярджае, што бачыла караля Раму IX.

У Гуйчэ Чытсакунват было толькі адно дзіця, якое памерла ў 40 гадоў. Аднак у яе засталіся трое ўнукаў, найстарэйшаму з якіх 37 гадоў. Сваё даўгалецце жанчына прыпісвае вегетарыянству і духоўным практыкам. Яна таксама сцвярджае, што знаходзіць сваё шчасце ў яднанні з прыродай.

Афіцыйны сусветны рэкорд працягласці жыцця належыць францужанцы Жане Кальман — 122 гады і 164 дні. Гэты рэкорд выклікаў сумненні, бо існавалі здагадкі, што яе дачка магла выдаваць сябе за маці на працягу многіх гадоў. Да цяперашняга часу найстарэйшым чалавекам з пацверджанымі дакументамі лічыцца японка Канэ Танака, якая пражыла 119 гадоў і 107 дзён.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках