10 красавiка 2026, Пятніца, 2:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падчас выступлення ў Вільнюсе Галькін здзівіў украінцаў і беларусаў

19
Падчас выступлення ў Вільнюсе Галькін здзівіў украінцаў і беларусаў

Зала выбухнула.

17 сакавіка ўвечары ў поўнай зале Compensa ў Вільнюсе выступіў Максім Галькін. Падчас выступлення ён не пазбягаў жартаў на палітычныя тэмы. Выканаўца з гумарам успомніў савецкі час, пажартаваў з прэзідэнта ЗША Дональда Трампа і расійскага дыктатара Уладзіміра Пуціна, і заваяваў сэрцы гледачоў тым, што звяртаўся да іх не толькі па-літоўску, але і па-ўкраінску, нават спяваў на гэтых мовах, паведамляе Delfi.lt.

Па-літоўску ён выканаў песню легендарнага Стасіса Павілайціса «Свяці мне зноў» (Švieski man vėl). Па-літоўску ён і павітаўся з публікай, пазней прамовіў некалькі фраз на добрай літоўскай. Ён сказаў, што яму падабаецца вучыцца літоўскай і латышскай мовам. Да таго ж вучыцца не самастойна, а бярэ ўрокі.

Нямала радасці Галькін прынёс і ўкраінцам — звярнуўся да іх па-ўкраінску і выканаў песню на ўкраінскай мове.

Ён таксама ўспомніў і пра вялікага князя Вітаўта, якога вельмі шануюць беларусы і літоўцы. «Першы раз я прыязджаў у Літву, калі Вітаўт паіў сваіх коней у Чорным моры», — пажартаваў ён.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках