18 сакавiка 2026, Серада, 19:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусаў чакае вясновае надвор’е

Беларусаў чакае вясновае надвор’е

У чацвер будзе пераважна бяз ападкаў.

У Беларусі ў чацвер, 19 сакавіка, чакаецца пераменная воблачнасць, паведамляе Белгідрамет.

Прагноз пераважна бяз ападкаў. Уначы і раніцай месцамі магчымы слабы туман, а на асобных участках дарог у цэнтральных і ўсходніх раёнах — галалёдзіца. Вецер будзе слабы і неўстойлівы.

Тэмпература ўначы складзе ад 0 да −5 °C, месцамі чакаецца ад +1 да +3 °C. Днём паветра прагрэецца да +8…+14 °C.

У пятніцу, 20 сакавіка, прагназуецца воблачнае надвор’е з праясненнямі. Уначы месцамі на паўночным захадзе, а ўдзень у асобных раёнах краіны магчымыя кароткачасовыя ападкі — дождж, уначы і раніцай з мокрым снегам. Вецер пераменных напрамкаў, умераны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках