17 красавiка 2026, Пятніца, 13:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна знішчыла ўсе рэзервуары на адной з найбуйнейшых нафтабаз Краснадарскага краю

6
Украіна знішчыла ўсе рэзервуары на адной з найбуйнейшых нафтабаз Краснадарскага краю

Праца прадпрыемства спыненая.

Удар Узброеных сіл Украіны па нафтабазе ў Лабінску Краснадарскага краю 16 сакавіка прывёў да амаль поўнага знішчэння яе рэзервуарнага парку, паведамілі крыніцы Astra ў экстранных службах рэгіёна. З іх слоў, пасля залёту чатырох беспілотнікаў на аб’екце ўзнік буйны пажар, плошча якога склала 3 тысячы м². У выніку згарэла 18 з 20 рэзервуараў: дзевяць з бензінам і дзевяць з дызельным палівам, а таксама сем бензавозаў. Ніхто не пацярпеў. На цяперашні момант праца прадпрыемства спыненая.

Фота пажару на нафтабазе апублікаваў украінскі маніторынгавы тэлеграм-канал Exilenova+. На кадрах бачны агонь і велізарныя клубы чорнага дыму. Кіраўнік Лабінскага раёна Уладзімір Забураеў паведаміў у аўторак, што гарэнне працягваецца, і назваў сітуацыю «стабільнай». Роспотребнадзор паведаміў пра адсутнасць перавышэння канцэнтрацыі шкодных рэчываў у паветры. Нафтабаза ў Лабінску належыць ТАА «Югнефтепродукт» і з’яўляецца адной з найбуйнейшых у рэгіёне. Яна ўмяшчае 9 тысяч кубаметраў паліва і забяспечвае Краснадарскі і Стаўрапольскі краі, Растоўскую вобласць і Адыгею, у тым ліку рэалізуе бензіны АІ-80, АІ-92, АІ-95, дызель і алеі розных вытворцаў.

За апошні тыдзень украінскія беспілотнікі неаднаразова паражалі аб’екты ПЭК у Краснадарскім краі. 12 і 15 сакавіка гарэла нафтабаза ў прыгарадзе Ціхарэцка, паведамляў рэгіянальны аперштаб. У прыватнасці, удары былі нанесеныя па рэзервуарах на тэрыторыі лінейнай вытворча-дыспетчарскай станцыі (ЛПДС) Ціхарэцкая, а таксама па прылеглым тэрмінале «Ціхарэцк-Нафта».

ЛПДС Ціхарэцкая — ключавы перагрузачны вузел «Транснефть» на поўдні Расіі, які забяспечвае прыём, захоўванне і транспартаванне нафты. На станцыі сыходзяцца патокі чатырох магістральных трубаправодаў. Вузел адыгрывае стратэгічную ролю ў размеркаванні сыравіны, што паступае ў рэгіён, у порты Наварасійск і Туапсэ.

«Газпром» паведамляў, што 10 і 11 сакавіка былі атакаваныя кампрэсарныя станцыі «Русская», «Береговая» і «Казачья», якія забяспечваюць пастаўкі па «Турэцкім» і «Блакітным» патоках. Усе тры знаходзяцца ў Краснадарскім краі.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках