У Мінску з’явілася першая клубніца
7- 17.03.2026, 18:00
- 1,778
Колькі просяць за кілаграм?
На вулічных прылавках Мінска заўважылі латкі з першай клубніцай. Інфармацыя з’явілася ў сацсетцы Threads.
Аўтарка допісу расказала, што прылавкі знаходзяцца каля будынка па адрасе праспект Незалежнасці, 117. На цэнніку сказана, што клубніца прыехала з Грэцыі. Знешне яна буйная і ярка-чырвоная, што сведчыць пра высокую якасць ягады.

За адно вядзерца каля 100 грамаў просяць нямала — 15 рублёў. За кілаграм давядзецца выкласці практычна 150 рублёў.
