17 красавiка 2026, Пятніца, 13:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Неадэкваты!»: беларусы гнеўна разносяць брэсцкіх «дэпутатаў»

4
«Неадэкваты!»: беларусы гнеўна разносяць брэсцкіх «дэпутатаў»

Паказуха ад мясцовых прызначэнцаў скончылася пашкоджаннем помнікаў.

Берасцеец 15 сакавіка наведаў Трышынскія могілкі і застаўся ў шоку ад убачанага: пашкоджаныя помнікі, купа непрыбраных галінак і распіленых дрэў. Пры гэтым 14 сакавіка ў межах месячніка па добраўпарадкаванні так званыя гарадскія дэпутаты прыводзілі гэты некрапаль у парадак, піша BGmedia.

Жыхары горада ў каментарыях не хаваюць свайго абурэння:

«Адбярыце ў гэтых неадэкватаў пілу! Могілкі адносяцца да гістарычных каштоўнасцяў горада!»

««Гэта абуральна. Дакладна таксама пілылі на каталіцкіх могілках, разбілі мноства помнікаў. Няўжо гарадскім уладам няма справы!? (відавочна, на жаль, што няма)».

«Продкі незадаволеныя сваімі нашчадкамі».

«Рука*дупы».

«Геніяльныя кіраўнікі і таленавітыя выканаўцы. Гэта нейкі сорам…»

У геаграфічным цэнтры Брэста знаходзіцца найстарэйшы з захаваных некрапаляў горада — Трышынскія могілкі, дзе спачывае каля 12 тысяч чалавек. Пагост стаў агульнагарадскім у 1830‑я гады, калі стары Брэст быў знесены і перанесены на ўсход дзеля будаўніцтва Брэсцкай крэпасці. Найстарэйшае з надмагілляў, што захаваліся тут, датуецца 1834 годам. Афіцыйна могілкі былі закрытыя для пахаванняў у 1969 годзе.

За сваю гісторыю могілкі сталі месцам спачыну многіх выбітных людзей. Акрамя таго, на тэрыторыі некрапалю былі перапахаваныя парэшткі больш за сотню вязняў Брэсцкага гета, а таксама спачываюць салдаты царскай і германскай армій.

З 2 жніўня 2016 года Трышынскі некрапаль мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці рэгіянальнага значэння і ахоўваецца дзяржавай.

Нягледзячы на высокі статус, многія ўнікальныя дарэвалюцыйныя надмагіллі імкліва разбураюцца. Сур'ёзную шкоду нанеслі вандалы і «чорныя капальнікі», якія дзесяцігоддзямі кралі чыгунныя элементы, крыжы і агароджы, каб здаваць на металалом. На дадзены момант бюджэтных сродкаў на паўнавартасную рэстаўрацыю помнікаў няма.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках