На расійскім тэлебачанні прызналі перамогу Украіны
13- 17.03.2026, 11:45
- 20,026
У Расіі няма сіл усталяваць у Кіеве ўласны ўрад.
Праз чатыры гады паўнамаштабнай вайны на дзяржаўным тэлебачанні РФ упершыню прагучала прызнанне, што перамагчы Украіну не ўдасца. Пра гэта заявіў дэпутат Дзярждумы РФ Канстанцін Затулін у эфіры «Першага канала».
Затулін адкрыта раскрытыкаваў аднаго з запрошаных «экспертаў», які прапаноўваў ліквідаваць Украіну і ўсталяваць у Кіеве прарасійскі ўрад. Дэпутат падкрэсліў, што ў Расіі няма сіл для рэалізацыі такіх планаў.
«Вядома, фантазіі няма мяжы. Калі мора па калена, можна прапаноўваць што заўгодна і ўсур'ёз пра гэта разважаць. Па-першае, хацелася б, каб Украіна была дзяржавай, якая не адбылася, каб яны апамяталіся, ператварыліся ў федэрацыю, увайшлі ў саюз з Расіяй і Беларуссю ці ўвогуле перасталі існаваць. Праблема ў тым, што пакуль мы гэтага не дасягнулі, і на гэтым этапе наўрад ці дасягнём. Таму размовы пра гэта можна спыніць… Калі вы разважаеце пра тое, што трэба выйсці да межаў Польшчы і стварыць там урад, які возьме ўладу, проста напішыце — «не бывае». На гэтым этапе дакладна не бывае!» — сказаў Затулін.