15 сакавiка 2026, Нядзеля, 19:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

26 гадоў таму ў Мінску прайшоў «Марш Свабоды 2»

1
26 гадоў таму ў Мінску прайшоў «Марш Свабоды 2»

Ён стаў адной з найбольш масавых дэманстрацый, праведзеных беларускай апазіцыяй.

26 гадоў таму ў Мінску прайшоў масавы «Марш Свабоды 2», паведамляе тэлеграм-канал «Баста».

Падрыхтоўка да акцыі праходзіла ў складаных умовах. Яшчэ былі свежыя ўспаміны пра першы «Марш Свабоды», які скончыўся жорсткім разгонам і сутыкненнямі дэманстрантаў з АМАПам і ўнутранымі войскамі. Гэтым фонам улады максімальна скарысталіся, імкнучыся сарваць акцыю або, прынамсі, як мага больш скараціць колькасць яе ўдзельнікаў.

Амаль штодня міліцыя затрымлівала актывістаў дэмакратычных арганізацый, што распаўсюджвалі інфармацыйныя матэрыялы. У незалежныя СМІ «злівалася» інфармацыя пра тое, што спецслужбы рыхтуюцца жорстка разагнаць дэманстрацыю. Студэнтам пагражалі адлічэннем з ВНУ, калі 15 сакавіка яны будуць адсутнічаць на занятках або ў інтэрнатах. Чыноўнікі і сілавікі адкрыта пагражалі арганізатарам маніфестацыі.

Тым не менш, нягледзячы на пагрозы, рэпрэсіі і дрэннае надвор'е, у Маршы Свабоды 2 узялі ўдзел каля 40 тысяч чалавек. Ля ўваходаў на плошчу Якуба Коласа, дзе быў прызначаны збор, удзельнікаў чакалі імправізаваныя касы, дзе ім выдавалі «стадаляравыя купюры» з надпісам «Удзельніку Маршу Свабоды». Такім чынам арганізатары адрэагавалі на абвінавачанні ў тым, што людзі ўдзельнічаюць у акцыях за грошы.

Вялізная калона прайшла па праспекце Скарыны да Акадэміі навук. Лозунгі Маршу — «Свабоду палітвязням!», «Далоў дыктатуру!», «Беларусь у Еўропу!»

Фатаграфіі шырокіх мінскіх вуліц, запоўненых бел-чырвона-белымі сцягамі, абляцелі ўвесь свет, разбурыўшы міф пра нешматлікасць прыхільнікаў дэмакратыі ў Беларусі. «Марш Свабоды 2» завяршыўся мітынгам і канцэртам з удзелам гуртоў «NRM», «Neuro Dubel» і іншых музыкаў.

Улады спалохаліся шматлікіх акцый. Праз дзесяць дзён, 25 сакавіка, у Мінск былі ўведзеныя войскі з бранятэхнікай, і акцыя ў Дзень Волі была жорстка падаўленая. Сотні чалавек былі збітыя і арыштаваныя.

Тым не менш, «Марш Свабоды 2» дапамог беларусам мабілізавацца і стаў пралогам да паспяховай кампаніі байкоту выбараў у «палату прадстаўнікоў», дзякуючы якой удалося пазбегнуць міжнароднага прызнання прызначанага «парламента».

Тыя, хто ўпершыню прыйшлі на «Марш Свабоды» і «Марш Свабоды 2» або сталі іх сведкамі, сталі новым пакаленнем беларускіх змагароў за свабоду. Людзьмі, якія ведаюць цану свабоды і гатовыя за яе змагацца, якія ніколі не стануць рабамі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках