13 сакавiка 2026, Пятніца, 23:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гітару Дэвіда Гілмара з Pink Floyd прадалі на аўкцыёне за рэкордныя $14,6 млн

5
Гітару Дэвіда Гілмара з Pink Floyd прадалі на аўкцыёне за рэкордныя $14,6 млн

Інструмент быў прададзены праз 21 хвіліну пасля пачатку таргоў.

Гітару аднаго з лідараў брытанскага рок-гурта Pink Floyd Дэвіда Гілмара прадалі на аўкцыёне за $14,6 млн. Пра гэта паведаміў аўкцыённы дом Christie's, перадае Rolling Stone.

Гітара Fender Stratocaster была прададзеная праз 21 хвіліну пасля пачатку таргоў. Імя пакупніка не раскрываецца. На ёй музыкант іграў пры запісе ўсіх альбомаў гурта з 1970 па 1983 год, уключаючы Dark Side of the Moon, Wish You Were Here, Animals і The Wall. Спецыялісты чакалі, што гітара будзе прададзеная за $2-3 млн.

Папярэдні рэкорд устанавіла гітара фронтмэна Nirvana Курта Кабэйна, прададзеная ў 2020 годзе за $6 млн.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках