Беларускі баскетбол узначаліў гандбаліст, які кіраваў тэнісам
4- 13.03.2026, 16:14
Рыжанкова знялі.
Міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў зняты з пасады кіраўніка Беларускай федэрацыі баскетбола, паведамляюць дзяржаўныя СМІ. БФБ узначаліў гандбаліст Сяргей Рутэнка, які раней кіраваў Беларускай тэніснай федэрацыяй.
Выбарам новага старшыні папярэднічаў даклад аб працы Рыжанкова, які ўзначальваў федэрацыю з 2014 года. Пасля дакладу кіраўнік МЗС пакінуў пасаду ў БФБ, заклікаўшы прысутных прагаласаваць за Рутэнку. Яны аднагалосна падтрымалі кандыдатуру былога гандбаліста, які раней быў старшынём Беларускай тэніснай федэрацыі.