13 сакавiка 2026, Пятніца, 14:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксей Пратас увайшоў у элітны клуб беларускіх хакеістаў у НХЛ

1
Аляксей Пратас увайшоў у элітны клуб беларускіх хакеістаў у НХЛ
Аляксей Пратас
Фота: Getty Images

Гэта дасягненне пакарылася толькі шасцярым нашым суайчыннікам.

У чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ «Вашынгтон Кэпіталз» у гасцях перамог «Бафала Сэйбрз» з лікам 2:1, піша(«Прэсбол».

Беларускі форвард сталічнай дружыны Аляксей Пратас адзначыўся рэзультатыўнай перадачай пры пераможным узяцці варот. Галявы пас стаў для яго 100-м за час кар'еры ў НХЛ.

На дадзены момант Пратас-старэйшы правёў у НХЛ 308 гульняў, у якіх набраў 164 (64+100) ачкі пры каэфіцыенце карыснасці «+50».

Такім чынам, ураджэнец Віцебска стаў сёмым беларусам, які дасягнуў гэтай мяжы.

Раней адзнаку ў 100 рэзультатыўных перадач у мацнейшай лізе свету пераадольвалі Міхаіл Грабоўскі (171), Руслан Салей (159), Андрэй (119) і Сяргей (109) Касціцыны, Ягор Шаранговіч (106) і Уладзімір Цыплакоў (101).

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках