Нікіта Талапіла адбіў усе тры пасляматчавыя буліты
- 13.03.2026, 9:37
- 1,014
Хоць і не справіўся з трыма кідкамі ў асноўны час.
«Ванкувер» у матчы рэгулярнага сезона НХЛ у серыі булітаў атрымаў перамогу над «Нэшвілам». Вароты гаспадароў абараняў беларус Нікіта Талапіла, піша betnews.by.
Ванкувер — Нэшвіл — 4:3 (бул.) (Босер, 8:40, Росі, 55:55, Гронек, 58:59, Дэбраск, 65:00 — вырашальны буліт; Ёст, 18:28, 25:20, Вуд, 34:06).
Канадскі клуб саступаў матываванаму «Нэшвілу», які ў выпадку перамогі мог узняцца на 8-е месца ў табліцы Захаду, 1:3, аднак удала правёў канцоўку заключнай трэці. «Ванкувер» адыграў дзве шайбы, у тым ліку адну — калі Талапіла саступіў месца на лёдзе шостаму палявому партнёру.
У серыі булітаў Талапіла адбіў усе тры кідкі суперніка, а па ходзе гульні — 16 з 19.
«Кэнакс» засталіся на апошнім, 16-м, месцы ў канферэнцыі і саступаюць 11 ачкоў «Калгары», які знаходзіцца наперадзе.