У Мічыгане адбылася страляніна ў сінагозе
- 12.03.2026, 21:22
Зламыснік на аўтамабілі ўрэзаўся ў будынак, пасля чаго адкрыў агонь па наведвальніках.
У сінагозе Temple Israel у Вэст-Блумфілдзе, штат Мічыган, адбылася страляніна, паведамляе WXYZ Detroit.
«Супрацоўнікі ФБР знаходзяцца на месцы здарэння разам з партнёрамі ў Мічыгане і рэагуюць на меркаваны наезд аўтамабіля і стральбу», — паведаміў у X кіраўнік ФБР Кэш Патэл.
Яўрэйская федэрацыя Дэтройта апублікавала заяву, у якой гаворыцца, што ім вядома пра «інцыдэнт, звязаны з бяспекай» у сінагозе. «Мы раім усім яўрэйскім арганізацыям перайсці да пратаколу лакдаўну — ніхто не павінен уваходзіць або выходзіць з будынка. Дадатковая інфармацыя будзе прадстаўлена пазней», — гаворыцца ў паведамленні.
Мясцовыя СМІ паведамляюць пра ахвяраў і пацярпелых. У цяперашні час паліцэйскія спрабуюць абясшкодзіць стральца.