12 сакавiка 2026, Чацвер, 14:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуска вярнулася з працы і абстрэляла машыну суседа

12
Беларуска вярнулася з працы і абстрэляла машыну суседа
ілюстрацыйнае фота

На «Опелі» знайшлі тры адтуліны.

У Лоеве будуць судзіць 21-гадовую жанчыну, якая страляла па машыне суседа. Пра гэта паведамілі ў ўпраўленні Следчага камітэта па Гомельскай вобласці.

Паводле дадзеных следства, увечары 6 лютага гараджанка вярнулася з працы дадому і вырашыла пастраляць з балкона. Яна ўзяла пнеўматычны пісталет і, знаходзячыся на балконе, не менш як пяць разоў стрэліла ў бок прыпаркаванага «Опеля» суседа.

На наступны дзень мужчына завёў машыну і выявіў тры круглыя прабоіны на пярэднім шкле. Пасля таго як ён ачысціў аўтамабіль ад снягу, высветлілася, што на даху іншамаркі ёсць яшчэ дзве падобныя адзнакі. Мужчына выклікаў міліцыю.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках