10 сакавiка 2026, aўторак, 21:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зорка «Гары Потэра» стане бацькам чацвярых дзяцей

3
Зорка «Гары Потэра» стане бацькам чацвярых дзяцей
Луіс Кордыс

Луіс Кордыс і яго жонка чакаюць нараджэння дзяўчынкі.

Зорка «Гары Потэра» Луіс Кордыс распавёў, што неўзабаве стане бацькам чацвярых дзяцей. Пра трэцюю цяжарнасць сваёй жонкі Наталі ён абвясціў на старонцы ў сацыяльнай сетцы Instagram.

Па словах Кордыса, яны з жонкай чакаюць нараджэння дзяўчынкі.

Пара ўжо выхоўвае дзвюх дачок — пяцігадовую Айлу і двухгадовую Роўз. Акрамя таго, у Луіса ёсць дзевяцігадовы сын Каіс.

«Хутка ў Айлы і Роўз з’явіцца малодшая сястрычка, з якой яны будуць расці. Магчыма, яны яшчэ гэтага не ўсведамляюць, але стануць найлепшымі старэйшымі сёстрамі. Я таксама хачу сказаць, што ганаруся сваёй цудоўнай жонкай. Я ніколі не буду прымаць як нешта само сабой зразумелае тое, што яна вынасіла нашых дзяцей і нарадзіла трох выдатных дзяўчынак. Я бясконца ўдзячны ёй за цудоўную сям’ю, якую мы стварылі разам», — напісаў Кордыс.

36-гадовы акцёр сыграў студэнта Слізэрына Блэйза Забіні ў трох фільмах кінафраншызы «Гары Потэр». Пасля мужчына пакінуў акцёрскую кар’еру дзеля працы ў сферы падбору персаналу.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках