У Віцебску можна ўзяць у арэнду дом, дзе вучыўся Марк Шагал
- 10.03.2026, 13:43
Пачатковы кошт лота — 1845,28 рубля.
На вуліцы Калініна, 1, у Віцебску стаіць унікальны аб’ект — будынак былога хедара. Гэта адзін з нешматлікіх захаваных помнікаў, якія сведчаць пра шматвяковую прысутнасць яўрэйскай абшчыны ў горадзе. Ён каштоўны яшчэ і тым, што тут з ранніх гадоў вучыўся мастак Марк Шагал. Мясцовыя ўлады хочуць, каб у двухпавярхоўцы адкрылі нешта карыснае для людзей. Таму абвясцілі конкурс арандатароў, піша onliner.by.
Права арэнды будынка прадаецца на пляцоўцы «БУТБ-Имущество». Агульная плошча аб’екта — 591 кв. м. То-бок можна разгарнуцца і размясціць на паверхах што заўгодна. Арэнда абыдзецца ў 1791,18 рубля ў месяц. Але за гэтую магчымасць давядзецца пазмагацца на аўкцыёне. Пачатковы кошт лота — 1845,28 рубля.



— Мясцовыя ўлады хочуць, каб у будынку размясціліся гасцініца і аб’ект грамадскага харчавання, — адзначаюць у «БУТБ-Имущество».
Заявы на ўдзел у таргах прымаюцца да 6 красавіка, а сам аўкцыён адбудзецца 9 красавіка. Цікава, што ў далейшым арандатар можа выкупіць арэндаваную маёмасць.