У цэнтры Мінска BMW пратараніў прыпынак
10- 1.03.2026, 15:37
- 7,208
ДАІ ўстанаўлівае ўсе абставіны ДТЗ.
У Мінску на вуліцы Якуба Коласа каля дома №9 20-гадовы вадзіцель, не справіўшыся з кіраваннем, наехаў на святлафор і дарожныя знакі, а пасля гэтага ўехаў у агароджу прыпыначнага пункта трамвая.
На шчасце, у выніку сутыкнення пацярпелых няма.
На месца прыбылі супрацоўнікі ДАІ, каб усталяваць усе абставіны ДТЗ. Пакуль іншых падрабязнасцяў няма.
У той жа час Дзяржаўтаінспекцыя заклікала вадзіцеляў улічваць не толькі ПДР, але і дарожную абстаноўку і надвор'е.

