У РФ застаецца тры–чатыры месяцы да выбуху
28- Юрый Федарэнка
- 9.02.2026, 21:57
- 32,686
Дэфіцыт бюджэту імкліва расце з-за падзення нафтагазавых даходаў.
У РФ застаецца тры–чатыры месяцы да выбуху. Фраза «на балотах прагназуюць калапс уласнай сістэмы» гучыць як дрэнны жарт або элемент інфармацыйнай вайны. Але гэтым разам — гэта не прапаганда і не фантазія. Гэта рэальны сігнал, які гучыць знутры расійскага дзяржаўнага апарата. Прычым — упершыню настолькі адкрыта.
The Washington Post са спасылкай на крыніцу, якая знаходзіцца ў прамым кантакце з расійскімі ўрадавымі тэхнакратамі, паведамляе: у бліжэйшыя тры–чатыры месяцы ў РФ можа «ўзарвацца» маштабны эканамічны крызіс. Ключавое слова тут — менавіта «ўзарвацца». Бо эканамічны крызіс у Расіі ўжо працягваецца. Не тыдзень і не месяц — як мінімум з восені мінулага года.
Яго сімптомы даўно вядомыя: затрымкі заробкаў, скарачэнні персаналу ў буйных (у тым ліку дзяржаўных) кампаніях, дэфолты прадпрыемстваў, хваля закрыццяў рэстаранаў і бараў у Маскве, інфляцыя, спад вытворчасці ў большасці грамадзянскіх галін. Гэты пералік можна працягваць амаль бясконца. Але ўсё гэта — яшчэ не «выбух», а хранічнае цячэнне хваробы.
Дык што маюць на ўвазе расійскія чыноўнікі, калі кажуць пра «выбух эканамічнага крызісу»? Яны гавораць пра найвострую фазу — калі ўзнікае рызыка страты кіравальнасці. Калі пагаршаюцца не асобныя паказчыкі, а ламіцца сама сістэма прыняцця рашэнняў і пераразмеркавання рэсурсаў. Калі фінансавыя, банкаўскія і бюджэтныя механізмы перастаюць працаваць сінхронна, а сітуацыя становіцца непрадказальнай для Крамля.
Паводле звестак крыніц The Washington Post, Пуціна ўсё настойлівей спрабуюць папярэджваць: без новага павышэння падаткаў дэфіцыт бюджэту будзе імкліва расці з-за падзення нафтагазавых даходаў. Банкаўская сістэма знаходзіцца пад ціскам рэкордна высокай ключавой стаўкі (16%) і гіганцкага аб'ёму крэдытаў, выдадзеных на фінансаванне вайны.
Ваенная эканоміка, напампаваная трыльённымі выдаткамі на дзяржаўны абаронны заказ і выплаты наймітам, падыходзіць да кропкі зламу. Пасля некалькіх гадоў штучнага «ваеннага буму» пачалася дэпрэсія: з 28 грамадзянскіх галін прамысловасці 20 апынуліся ў мінусе, кампаніі масава маюць праблемы з абслугоўваннем даўгоў.
Асобная пагроза — энергетыка. Скарачэнне закупак расійскіх энергарэсурсаў Індыяй, каласальныя скідкі на нафту, разбураныя нашымі дыпстрайкамі нафтаналіўкі, астранамічны бюджэтны дэфіцыт, які можа дасягнуць 10 трыльёнаў рублёў… Нават калі Крэмль паспрабуе латаць дзіркі коштам Фонду нацыянальнага дабрабыту, там хопіць грошай толькі на кароткі час.
Безумоўна, гэта яшчэ не мяжа праблем на балотах. ЕС дагэтуль не вычарпаў санкцыйны інструтарынарый. Ценявы флот РФ усё яшчэ калыхаецца на хвалях сусветнага акіяна, але ўсё больш краін гатовыя з гэтым змагацца.
Балтыйскае мора — ключавы калідор расійскага нафтаэкспарту — у бліжэйшыя месяцы можа быць фактычна перакрыта.
Цікава, што сігналы пра стан эканомікі Расіі з'яўляюцца на старонках заходняга выдання са спасылкай на «крыніцы з урада РФ». Складаецца ўражанне, што ўрадавыя тэхнакраты спрабуюць дастукацца да галоўнага бункера РФ любым даступным спосабам, нават праз замежныя медыя, бо ўнутраныя камунікацыйныя каналы больш не працуюць.
Мы разумеем: грошы на вайну ў Крамлі будуць заканчвацца ў апошнюю чаргу. Гэта адбудзецца на стадыі страты кіравальнасці, таго самага «выбуху», які расійскія чыноўнікі прагназуюць ужо гэтым летам. Фінальная стадыя памірання недаімперыі можа цягнуцца месяцамі або нават гадамі, але яе накірунак неадваротны.
Сілы абароны Украіны ўжо ператварылі гэтую недаімперыю ў Тытанік. Пакуль што ён тоне павольна. Ватэрлінія на крытычных адзнаках, але працэс яшчэ спрабуюць выдаваць за «кантраляваны». Але калі глядзець на дынаміку палітычна-эканамічных працэсаў, бачна: з кожным месяцам хуткасць апускання расце. Мы яшчэ ўбачым і імклівае падзенне, і кругі на вадзе. Давайце набліжаць гэты момант. Трымаем строй. Слава Украіне!
Юрый Федарэнка, Facebook