Мінчукі ўсё часцей хварэюць
1- 9.02.2026, 8:48
У горадзе — рост захворвальнасці на ВРІ.
Рост захворвальнасці вострымі рэспіраторнымі інфекцыямі фіксуецца ў Мінску. Пра гэта агентству «Мінск-Навіны» расказала намесніца галоўнага ўрача Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Наталля Аўтухова.
Паводле яе слоў, ВРІ працякаюць хвалепадобна. Наталля Аўтухова ўдакладніла, што цяпер у беларускай сталіцы назіраецца сезонны рост захворвальнасці, аднак інтэнсіўнасць эпідэмічнага працэсу нізкая.
- Паказчыкі захворвальнасці знаходзяцца ў межах сярэдніх шматгадовых значэнняў і за шосты тыдзень 2026 года застаюцца на ўзроўні мінулага, аднак на 23% вышэй за ўзровень чацвёртага тыдня, - адзначыла намесніца галоўнага ўрача.
Яна звярнула ўвагу, што прыблізна 60% хворых — гэта дашкольнікі і школьнікі. І адзначыла, што традыцыйна ўздым захворвальнасці прыпадае на студзень–люты. Паводле прагнозаў спецыялістаў, у 2026 годзе максімальныя ўзроўні захворвальнасці прагназуюцца ў другой палове лютага.
Аўтухова падкрэсліла, што эпідэміёлагі цягам усяго года праводзяць лабараторны маніторынг цыркуляцыі вірусаў. Яна паведаміла, што цяпер пераважае група так званых негрыпозных рэспіраторных вірусаў. Ідзе пра адэнавірусы, метапнеўмавірусы, рынавірусы, парагрып. Акрамя таго, адзначаецца актывізацыя цыркуляцыі сезоннага грыпу A(H3N2), аднак крытычнага ўзроўню, піку няма.
Намесніца галоўнага ўрача патлумачыла, што вірусы групы A могуць выклікаць больш цяжкае працяканне хваробы, чым вірус групы B. Разам з тым цяжкасць грыпу абумоўлена наяўнасцю ў хворых спадарожнай паталогіі і зробленай прышчэпкай ад яго.