8 лютага 2026, Нядзеля, 21:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі Алімпіяду-2026 не паказваюць па ТБ

9
У Беларусі Алімпіяду-2026 не паказваюць па ТБ

Дзе сачыць за Гульнямі ў Мілане і Кортіне.

Зімовыя Алімпійскія гульні 2026 года праходзяць з 6 па 22 лютага ў італьянскіх гарадах Мілан і Кортіна-д’Ампецца. На працягу больш як двух тыдняў спартсмены разыграюць камплекты медалёў у ключавых дысцыплінах зімовай праграмы. Іх будзе 116.

Пры гэтым беларускія гледачы не змогуць убачыць Алімпіяду на нацыянальным тэлебачанні. У праграмах спартыўных тэлеканалаў «Беларусь 5» і «Спорт ТВ» трансляцыі Гульняў адсутнічаюць. Як удакладняецца, на тэрыторыі Беларусі няма афіцыйнага тэлевізійнага вяшчальніка Алімпійскіх гульняў 2026 года.

Тым не менш цалкам без доступу да спаборніцтваў заўзятары не застануцца. Сачыць за ходам Алімпіяды можна ў анлайн-фармаце. Адзін з даступных варыянтаў — афіцыйны сайт тэлеканала Eurosport 1, які вядзе трансляцыі алімпійскіх спаборніцтваў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках