Том Хэнкс стане прэзідэнтам ЗША
1- 24.02.2026, 22:13
- 1,270
Амерыканскі акцёр сыграе Абрагама Лінкальна.
Амерыканскі акцёр Том Хэнкс стане прэзідэнтам ЗША ў новым фільме. Пра гэта паведамляе Variety.
69-гадовы акцёр сыграе 16-га прэзідэнта краіны Абрагама Лінкальна у драме паводле рамана «Лінкальн у бардо».
Анімацыйна-ігравы фільм з рэальнымі і выдуманымі персанажамі прысвечаны адносінам Лінкальна з сынам Уільямам, які памёр ва ўзросце 11 гадоў.
Рэжысёрам стужкі стане Д’юк Джонсан, а Хэнкс выступіць сапрадусарам.
Том Хэнкс з’яўляецца далёкім сваяком Лінкальна па лініі яго маці Нэнсі Хэнкс.