24 лютага 2026, aўторак, 19:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Купалаўцы» пакажуць у Варшаве спектакль «Валізка»

«Купалаўцы» пакажуць у Варшаве спектакль «Валізка»

Ужо 1 сакавіка.

Вольныя «Купалаўцы» запрашаюць на паказ спектакля «Валізка» ў Варшаве.

«Часам кожнаму з нас хочацца выціснуць з памяці цяжкія моманты, жахлівыя ўспаміны, выкінуць іх у сметніцу і развітацца назаўсёды. Ці магчыма гэта? Ці варта? Ці не мінулае вызначае чалавека?

У Франсуа Жако была палова сэрца, адно лёгкае, адно вока. Ён цяжка дыхаў і не меў апоры ў жыцці. Франсуа здавалася, што яго ўвогуле не існуе. Але аднойчы ён накіраваўся ў музей катастрофы, каб адшукаць адказы і зрабіць нечаканае адкрыццё», — расказалі пра пастаноўку арганізатары сайта Charter97.org.

Спектакль адбудзецца 1 сакавіка а 19:00. Адрас: Варшава, Scena Przodownik Teatru Dramatycznego, ul. Olesińska 21/lok.211.

Квіткі можна набыць па спасылцы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках