24 лютага 2026, aўторак, 17:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названы найлепшы акцёр усіх часоў з пункту гледжання навукі

9
Названы найлепшы акцёр усіх часоў з пункту гледжання навукі

Вынікі здзіўляюць.

Спроба вымераць веліч акцёра з дапамогай навукі гучыць амаль абсурдна, кіно заўсёды жыло на стыку эмоцый і інтуіцыі, а не формул і табліц. Тым не менш даследчык Дэніел Пэррыс вырашыў аб’яднаць даныя пра касавыя зборы, рэйтынгі і намінацыі на «Оскар», каб назваць «найлепшага акцёра ўсіх часоў», піша https://faroutmagazine.co.uk/best-actor-of-all-time-according-to-science/ (пераклад — сайт Charter97.org).

Для даследавання былі выкарыстаны анлайн-рэйтынгі (IMDb, Rotten Tomatoes, Letterboxd), паказчыкі камерцыйнага поспеху і статыстыка прэміі «Оскар». Пасля аб’яднання даных высветлілася, што першае месца падзялілі адразу тры акцёры.

Леанарда Дзі Капрыа апынуўся сярод лідараў дзякуючы высокім анлайн-ацэнкам і ўдзелу ў найбуйнейшых сусветных хітах — «Тытанік», «Пачатак», «Воўк з Уол-стрыт». Нягледзячы на адзін-адзіны «Оскар», фільмы з яго ўдзелам атрымалі мноства ўзнагарод і намінацый.

Пол Ньюман — яшчэ адзін нечаканы фаварыт. Ён праславіўся ролямі ў культавых фільмах «Буч Кэсіды і Сандэнс Кід», «Афёра», «Вердыкт» і нават агучваў персанажа ў «Тачках». Яго поспехі, паводле даследчыкаў, дастаткова вагомыя, каб паставіць яго ў тройку лідараў.

Аль Пачына завяршае спіс. Яго культавыя ролі ў «Хросным бацьку», «Твары са шнаром» і «Жары» даўно зрабілі яго легендай. Пры гэтым, як і Дзі Капрыа, ён атрымаў усяго адну статуэтку «Оскар».

Паводле даследавання, у спіс амаль трапілі таксама Эмма Томпсан, Роберт Даўні-малодшы, Мэрыл Стрып і Марлан Бранда.

Аднак эксперты прызнаюць, што падобная «навуковая» класіфікацыя хутчэй адлюстроўвае абмежаванні метадалогіі, чым сапраўдную веліч акцёраў. Мастацтва не паддаецца строгім формулам — і ў гэтым яго сіла.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках