Нарвегія перамагла ў медальным заліку Алімпіяды
6- 22.02.2026, 21:19
- 4,346
У тройцы — ЗША і Нідэрланды.
Нарвегія ў чацвёрты раз запар перамагла ў медальным заліку (18 — залатых, 12 — сярэбраных і 11 бронзавых медалёў) на 25-х зімовых Алімпійскіх гульнях у Мілане і Кортіне-д'Ампецца.
Гэта — рэкорд па колькасці залатых і па агульнай колькасці ўзнагарод (41). На другой пазіцыі ў табліцы — ЗША (12 залатых, 12 сярэбраных і 9 бронзавых узнагарод), на трэцяй — Нідэрланды (10, 7, 3). Гаспадары Алімпіяды — італьянцы — чацвёртыя (10, 6, 14).
Апошні камплект медалёў у нядзелю, 22 лютага, быў разыграны ў фінале хакейнага турніру паміж ЗША і Канадаю. Амерыканцы перамаглі ў авертайме з лікам 2:1. Джэк Х'юз — аўтар гістарычнага залатога гола зборнай ЗША, ён прынёс камандзе алімпійскае золата праз 46 гадоў пасля Гульняў-1980.
Беларусы ўпершыню ў гісторыі — без медалёў.