Як фанера над Міланам
8- 22.02.2026, 9:34
- 4,326
Упершыню ў гісторыі беларускія спартсмены засталіся на Алімпіядзе без узнагарод.
Беларускія спартсмены завяршылі выступленні на XXV зімовых Алімпійскіх гульнях. Усе намаганні ўлады дабіць спорт як з’яву цалкам апраўдалі сябе. Упершыню ў гісторыі беларусы засталіся без медалёў, піша «Салідарнасць».
З найвышэйшых дасягненняў: алімпійская чэмпіёнка 2018-га і сярэбраная прызёрка 2022-га Ганна Гуськова заняла 8-е месца ў лыжнай акрабатыцы, а канькабежка Марына Зуева стала 6-й у хуткасным бегу на каньках на 5000 м. Астатнія месцы, заваяваныя беларускімі спартсменамі, пачынаюцца з другой паловы дзясятка (аж да 48-га).

Прыкметна, што да цяперашняй Алімпіяды, пачынаючы з 1994 года, беларусы пастаянна заваяроўвалі медалі. Усяго ў скарбонцы зборнай 20 узнагарод: 8 залатых, 7 сярэбраных і 5 бронзавых.


І вось вынік, якога дасягнуў беларускі спорт пад чулым кіраўніцтвам галоўнага спартсмена краіны.
І ўсё было б не так сумна, калі б напрыканцы мінулага снежня ўлады не прынялі праграму па фізічнай культуры на бліжэйшыя пяць гадоў. Пастанову падпісаў прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын. У ёй распісана, колькі ўзнагарод чакаюць ад беларусаў на Алімпійскіх гульнях, чэмпіянатах, кубках, першынствах свету і Еўропы ў алімпійскіх дысцыплінах.
Ітак, барабанны дроб...

Як вы думаеце, хто адкажа за зрыў паказчыкаў? З нецярпеннем чакаем нараду ў Лукашэнкі, каб даведацца пра няўдзячных спартсменаў, козні праклятага Захаду і падвойныя стандарты.