Чэхія далучылася да байкоту Паралімпіяды з-за ўдзелу беларусаў
- 20.02.2026, 23:23
У Празе заявілі, што спорт — гэта не толькі вынікі, але і каштоўнасці.
Чэшскія паралімпійцы не будуць удзельнічаць у цырымоніі адкрыцця Паралімпійскіх гульняў, бо асуджаюць допуск параспартсменаў краін-агрэсараў — Расіі і Беларусі — да ўдзелу ў Гульнях пад нацыянальнымі сцягамі і сімволікай.
Пра гэта піша «Еўрапейская праўда».
«Пакуль працягваецца агрэсія ва Украіне, расійскія і беларускія спартсмены не маюць месца на міжнародных спаборніцтвах», — заявіў Чэшскі паралімпійскі камітэт.
Паралімпійцы падкрэслілі, што спорт — гэта не толькі вынікі, але і каштоўнасці, якія расійская агрэсія ва Украіне цалкам адмаўляе.
«Таму мы далучымся да ўкраінскай каманды ў байкоце цырымоніі адкрыцця», — адзначылі яны.
Паралімпійскія гульні 2026 года пройдуць з 6 па 15 сакавіка.