Беларускі лёгкаатлет увайшоў у гісторыю
1- 20.02.2026, 21:14
- 1,788
Яму пакарылася важная планка.
Першы дзень чэмпіянату Беларусі па лёгкай атлетыцы ў памяшканні прынёс сапраўдную сенсацыю.
У магілёўскім спарткомплексе «Алімпіец» праз 28 гадоў быў пабіты нацыянальны рэкорд у скачках з шастом.
Беларускі лёгкаатлет Мацвей Волкаў ва ўзросце 21 года пераадолеў вышыню 6,01 м.
Папярэдняе дасягненне было ўстаноўлена Дзмітрыем Маркавым 20 лютага 1998 года і складала 6 м. Як паведамляе прэс-служба Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі, Мацвей Волкаў стаў усяго толькі 30-м спартсменам у свеце, які ўвайшоў у «клуб 6 м».
Вышэй за яго на ўсёй планеце скакалі толькі 16 чалавек у гісторыі, і ніхто — у гэтым сезоне. Прама цяпер Волкаў — лідар сусветнага рэйтынгу.