20 лютага 2026, Пятніца, 16:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Глядачы высмеялі новы сцэнічны вобраз Кіркорава

7
Глядачы высмеялі новы сцэнічны вобраз Кіркорава
Філіп Кіркораў

Артыст думаў, што стаў падобны да амерыканскага рокера, але нешта пайшло не так.

Расійскі спявак Філіп Кіркораў, які падтрымлівае ўварванне РФ ва Украіну, паказаўся ў новым вобразе, які жорстка раскрытыкавалі жыхары Расіі, піша «Главред».

Так, Кіркораў з'явіўся ў доўгім і кучаравым парыку, падобным на прычоску, якую ён насіў у маладосці, шмат гадоў таму. На сваёй старонцы ў Instagram ён апублікаваў фота ў некалькіх вобразах.

«Гучны дроп — гэта не ШІ! Гэта творчы эксперымент! Вызваў мноства абмеркаванняў. Значыць, наша задума ўдалася», - напісаў артыст-пуцініст пра свой кучаравы лук.

Пуціністу, відаць, падалося, што ён падобны да стыльнага амерыканскага рокера, аднак суайчыннікі з яго тэрарыстычнай радзімы думаюць інакш.

Расіяне пачалі пісаць, што Кіркораў стаў падобны да расійскага спявака Валерыя Леонцьева.

Акрамя таго, яны адзначылі, што да цяперашняга мужа Аллы Пугачовай Максіма Галкіна Кіркораву яшчэ вельмі далёка.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках