21 сакавiка 2026, Субота, 10:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зноў ёсць на каго раўняцца

14
Зноў ёсць на каго раўняцца
Мікалай Статкевіч

Дзякуй, Мікалай Віктаравіч, што вы зноў з намі.

Каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь», былы палітвязень Максім Вінярскі пракаментаваў выхад на волю лідара беларускай апазіцыі Мікалая Статкевіча:

— Вельмі добра, калі чалавек выходзіць на волю. У такі дзень заўсёды радасна і прыемна. Нібы частка цябе самога зноў адчувае сябе вольнай. Любы такі дзень адразу набывае адценне ўрачыстасці, смак свята.

Але сённяшні дзень — асаблівы і адрозніваецца ад іншых падобных адчуваннем: нас стала больш. Не проста тых, хто на волі, а тых, хто ведае: за свабоду трэба змагацца.

Сёння да нас вярнуўся той, каму не трэба тлумачыць, хто сёння агрэсар і адкуль ідзе пагроза. Той, хто не страціў ні гонару, ні свабоды нават знаходзячыся ў турме. Хто не дазволіў выпіхнуць сябе за межы Радзімы. Той, хто на сабе ведае цану выбару паміж святлом і цемрай. Хто ведае, што нельга патураць дыктатару-тэрарысту. Што нельга абдымацца са злачынцамі і паціскаць акрываўленыя рукі катам. Што няма нічога ганебнейшага, чым гандляваць будучыняй свайго народу.

Зноў ёсць на каго раўняцца. На каго глядзець без агаворак і паблажак. Ад каго не чакаеш здрады, падласці і крывадушша. Дзякуй, Мікалай Віктаравіч, што вы зноў з намі.

Жыве Беларусь!

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках