Гурт U2 патэлефанаваў байцу «Хартыі»
1- 18.02.2026, 20:23
- 1,078
Гурт здыме відэа на песню Yours Eternally з удзелам «хартыйцаў».
У сераду, 18 лютага, сусветна вядомы ірландскі рок-гурт U2 выпускае міні-альбом Days Of Ash. Удзельнікі гурта патэлефанавалі вайскоўцу «Хартыі» і дамовіліся зняць кліп на адну з песень альбома, піша New Voice.
Падрыхтоўваючыся да выхаду альбома Days Of Ash, удзельнікі U2 патэлефанавалі вайскоўцу 13-й брыгады НГУ «Хартыя» Аляксандру Жыляеву і дамовіліся пра супольную працу з брыгадай — гурт здыме відэа на песню Yours Eternally з удзелам «хартыйцаў».

Усе шэсць песень у новым альбоме U2 Days Of Ash аб’яднаныя адной ідэяй, з’яўляюцца рэакцыяй на цяперашнія сусветныя падзеі і натхнёныя мужнымі людзьмі, якія змагаюцца за свабоду.
Асобнае месца ў альбоме займае песня Yours Eternally. Яна звязаная з Украінай і расійска-ўкраінскай вайной. Акрамя U2, у запісе ўзялі ўдзел папулярны брытанскі поп-спявак Эд Шыран і лідар гурта «Антитіла» Тарас Таполя.
«Yours Eternally — песня, напісаная ў форме ліста ад салдата на баявым заданні з адважным, гарэзлівым духам, які адпавядае ўкраінскаму духу», — падзяліліся ў U2.
Плануючы выхад EP, фронтмэн U2 Бона і гітарыст Эдж звязаліся праз відэасувязь з сяржантам Аляксандрам Жыляевым, які займаецца ваенным маркетынгам брыгады.