У Мінску адбылася буйная аварыя
1- 16.02.2026, 16:30
- 1,958
На Партызанскім праспекце МАЗ урэзаўся ў Mercedes і бетонную апору.
Сітуацыя адбылася сёння каля 10:40 на Партызанскім праспекце ў Мінску. Паводле версіі Дзяржаўтаінспекцыі, 53-гадовы кіроўца МАЗа пры перабудове не пераканаўся ў бяспецы манеўру і сутыкнуўся з аўтамабілем Mercedes, які рухаўся ў тым жа напрамку.
Таксама ўдакладняецца, што пасля гэтага грузавік выехаў за межы праезнай часткі і здзейсніў наезд на бетонную апору.
29-гадовы кіроўца аўтамабіля Mercedes быў дастаўлены ў бальніцу.


ДАІ Мінска паведамляе, што з-за ДТЗ паблізу будынка №182 на Партызанскім праспекце рух транспарту з боку вуліцы Маладзёжнай у напрамку вуліцы Селіцкага быў ускладнены. Зараз рух адноўлены.
