12 лютага 2026, Чацвер, 20:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускае грамадска-культурнае таварыства на Падляшшы адзначае сваё 70-годдзе

Беларускае грамадска-культурнае таварыства на Падляшшы адзначае сваё 70-годдзе
Васіль Сегень

У Падляшскай філармоніі ў Беластоку 13 лютага адбудзецца гала-канцэрт Фестывалю «Беларуская песня 2026».

Сёлета Беларускае грамадска-культурнае таварыства адзначае сваё 70-годдзе: сем дзесяцігоддзяў працы дзеля захавання беларускай мовы, песні і культуры на Падляшшы. Напярэдадні юбілейных імпрэз «Радыё Рацыя» пагаворыла з старшынём Таварыства Васілём Сегенем – пра значэнне гэтай даты, пра змену пакаленняў у арганізацыі, пра планы таварыства і бліжэйшы гала-канцэрт Фестывалю «Беларуская песня 2026», які адбудзецца 13 лютага ў Падляшскай філармоніі ў Беластоку. Таксама спытаемся, як сёння можна далучыцца да дзейнасці БГКТ і стаць часткай гэтай жывой традыцыі.

– Гэты год вельмі значны – 70-годдзе БКТ. Маем гала-канцэрт у Беластоку, але напэўна не толькі. Пра што можам гаварыць, куды запрашаць?

– Першая нашая вялікая імпрэза яшчэ працягваецца – гэта Фестываль “Беларуская песня-2026”. Перад намі ўжо завяршальны этап – гэта наш урачысты гала-канцэрт, які пройдзе 13-га лютага ў 18 гадзін у зале Падляшскай філармоніі. Гэта нашая самая буйная імпрэза, якую арганізуем ужо ў гэтым годзе ў якасці фестывалю 33 год. Раней праходзілі проста конкурсы беларускай песні. Але гэта не толькі значная падзея ў нашым жыцці, у жыцці Таварыства ці наогул беларускай меншасці ў Польшчы. Тое, што звязана з намі, з арганізацыяй непасрэдна – гэта юбілей, 70-годдзе дзейнасці нашай арганізацыі. Якраз дакладна 26 лютага 1956 года Таварыстыва было паклікана да жыцця і вось хуценька гэтая дата набліжаецца – 70 гадоў, як БГКТ займаецца арганізацыяй культурніцкай дзейнасці ў нас тут, у Польшчы, і на Падляшшы ў першую чаргу.

– Ці чакаецца з’езд БГКТ?

– Так. Гэты год таксама адметны тым, што праходзяць чатыры гады папярэдняй кадэнцыі праўлення БГКТ. І хутчэй за ўсё ў траўні маем намер правесці справаздачна-выбарчы з’езд нашага Таварыства, каб падсумаваць тое, што было за апошнія чатыры гады, выбраць, канешне, новыя ўлады на наступныя чатыры гады, пазначыць напрамкі і падкрэсліць тое, што добрае, можа што трэба памяняць, можа нейкія выклікі. Напэўна, выклікі стаяць перад арганізацыяй не толькі нашай, увогуле жыццё такія выклікі нясе. Таму гэта таксама істотная вялікая падзея ў нашым Таварыстве.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках