На Іардане адкрылі месца хрышчэння Ісуса Хрыста
9- 11.02.2026, 21:54
- 2,202
Гэтае месца з даўніх часоў наведваюць паломнікі.
На рацэ Іардан пасля капітальнага рамонту адкрылі месца хрышчэння Ісуса Хрыста — Каср-эль-Яхуд. Пра гэта паведаміла ў прэс-рэлізе Міністэрства турызму Ізраіля.
Каср-эль-Яхуд знаходзіцца на спрэчнай тэрыторыі Заходняга берага ракі Іардан, на які прэтэндуюць і Ізраіль, і Палесціна. Гэтым месцам кіруюць Міністэрства турызму і Цывільная адміністрацыя Ізраіля. Яны ўклалі ў рамонт Каср-эль-Яхуд 25 млрд шэкеляў (больш за $8 млрд).
У Каср-эль-Яхуд на беразе ракі Іардан, як традыцыйна лічыцца, Ян Хрысціцель хрысціў Ісуса Хрыста. Гэтае месца з даўніх часоў наведваюць паломнікі. Пасля вайны Суднага дня ў 1967 годзе і да 2000-х гадоў яно было закрыта з-за баявых дзеянняў, а пазней — з-за знаходжання ў закрытай ваеннай зоне і неабходнасці аднаўлення. У 2011 годзе Каср-эль-Яхуд адкрылі для турыстаў і паломнікаў. Падчас цяперашняга рамонту гэтае месца добраўпарадкавалі і забяспечылі інфраструктурай: азелянілі, пабудавалі дарогі і паркоўкі, альтанку для малітвы, сэрвісны цэнтр, спуск да ракі і інш.