Брат і сястра са Швецыі заваявалі алімпійскае золата ў кёрлінгу
- 10.02.2026, 23:17
- 1,100
У фінале яны абыгралі амерыканцаў.
Шведы Ізабелла і Расмус Врано сталі алімпійскімі чэмпіёнамі па кёрлінгу ў міксце.
У фінале яны абыгралі амерыканцаў Коры Тыс і Коры Дропкіна з лікам 6:5.
Упершыню ў гэтым відзе алімпійскімі чэмпіёнамі сталі брат і сястра.
У матчы за трэцяе месца на турніры па кёрлінгу ў міксце італьянцы Амос Мозанер і Сцяфанія Канстанціні перамаглі брытанцаў Бруса Моўата і Джэніфер Додз з лікам 5:3.
Расмус Врано стаў двухразовым алімпійскім чэмпіёнам. У 2022 годзе ён узяў золата ў мужчынскіх спаборніцтвах. Яго сястра ўпершыню выступае на Алімпійскіх гульнях.