Дачка Домрачавай і Б'ёрндалена выступіць у турніры па біятлоне
8- 10.02.2026, 18:21
- 3,596
Ёй дзевяць гадоў.
Найлепшыя юныя біятланісты Беларусі, сярод якіх будзе і Ксенія Б'ёрндален — дачка алімпійскіх чэмпіёнаў, возьмуць удзел у турніры «Снежны снайпер».
13 лютага адбудуцца шэсць спрынтарскіх гонкаў у розных узроставых групах, а 15 лютага дзеці паспаборнічаюць у мас-старце і змешаных эстафетах.
Чакаецца, што ў камандзе Мінска ў сваёй узроставай групе будзе і 9-гадовая Ксенія Б'ёрндален — дачка алімпійскіх чэмпіёнаў беларускі Дар'і Домрачавай і нарвежца Оле-Эйнара Б'ёрндалена.