15 лютага 2026, Нядзеля, 2:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінец Гераскевіч з’явіўся на Алімпійскіх гульнях-2026 у «шлеме памяці» з фота спартсменаў, забітых Расіяй

5
Украінец Гераскевіч з’явіўся на Алімпійскіх гульнях-2026 у «шлеме памяці» з фота спартсменаў, забітых Расіяй
Уладзіслаў Гераскевіч

Фотафакт.

Скелетаніст зборнай Украіны Уладзіслаў Гераскевіч выйшаў на афіцыйную трэніроўку на зімовых Алімпійскіх гульнях-2026 у асаблівым шлеме. На ім змешчаныя фота спартсменаў, якія загінулі ў выніку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну.

Пра гэта ён расказаў «Суспільне Спорт».

Паводле яго слоў, дызайнеркай шлема з’яўляецца мастачка Ірына Проць, якая застаецца ў Кіеве з пачатку поўнамаштабнага ўварвання і, нягледзячы на абстрэлы і адсутнасць святла і ацяплення, працягвае ствараць свае карціны.

«Шлем даволі асаблівы для гэтых Алімпійскіх гульняў. На гэтым шлеме адлюстраваныя некаторыя спартсмены, якія загінулі за апошнія чатыры гады. Некаторыя з іх таксама былі членамі алімпійскага руху, алімпійскай сям’і. Некаторыя — проста дзеці, якія трапілі пад расійскія абстрэлы. Гэта былі людзі, якія ўсё жыццё былі цесна звязаныя са спортам, хварэлі за нас, былі нашымі сябрамі», — адзначыў ён.

Пасля трэніроўкі Гераскевіч расказваў, што з-за з’яўлення ў гэтым шлеме мае «пэўныя праблемы». Міжнародны алімпійскі камітэт яшчэ да пачатку Алімпійскіх гульняў звяртаўся да Гераскевіча наконт недапушчэння палітычных акцый на спаборніцтвах у Мілане.

Скелетаніст адзначыў, што чакае тлумачэнняў ад арганізатараў спаборніцтваў адносна таго, ці дазволена яму ў ім праводзіць афіцыйныя старты.

«Зараз сітуацыя такая, што звязаліся з НАК Украіны, і гэтая сітуацыя вырашыцца. То бок пакуль няма ніякіх пагроз дыскваліфікацыі. Цяпер мы пакуль чакаем падрабязных тлумачэнняў, якія, спадзяюся, будуць ужо сёння ўвечары».

«Якой будзе рэакцыя, калі забароняць спаборнічаць у гэтым шлеме? Пакуль не ведаем, але мы гатовыя змагацца за права выступаць у гэтым шлеме. Гэтыя людзі змагаліся за нас, некаторыя з іх — на перадавой, і мы не маем права так лёгка здавацца. Мы гатовыя ісці і ў суды, у CAS — куды заўгодна. Я не лічу гэта парушэннем нейкіх правілаў. Тут няма, як усім зразумела, ніякай рэкламы, ніякага бенефіцыяра. Таму мы будзем стаяць на сваім», — падкрэсліў 27-гадовы спартсмен.

Адзначым, што ў сваіх спробах Гераскевіч паказаў пяты і трэці вынікі. Уладзіслаў быў адным з двух сцяганосцаў зборнай Украіны на цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў-2026.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках