5 лiстапада 2026, Чацвер, 21:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія спецназаўцы правялі аперацыю «Чабурэчная» ў Сумскай вобласці

1
Украінскія спецназаўцы правялі аперацыю «Чабурэчная» ў Сумскай вобласці
Ілюстрацыйнае фота

Дзесяткі палонных і знішчаных мэт.

Спецназаўцы падраздзялення «Group 10» Дэпартамента актыўных дзеянняў ГУР МА Украіны правялі ў Сумскай вобласці аперацыю «Чабурэчная», падчас якой сарвалі наступальныя планы ворага і зачысцілі 642 гектары зямлі.

Пра гэта паведамляе Галоўнае ўпраўленне разведкі МА Украіны.

Аперацыя працягвалася сем тыдняў і складалася з двух этапаў, на працягу якіх украінскія воіны вялі складаную баявую працу.

Пазіцыі, якія ўдалося адбіць і зачысціць, пасля перадалі іншым падраздзяленням украінскага войска.

У выніку паспяховых дзеянняў спецназаўцаў было знішчана 107 акупантаў, яшчэ 157 захопнікаў атрымалі раненні, а 29 вайскоўцаў РФ узялі ў палон.

Таксама ўкраінскія выведнікі ліквідавалі дзясяткі адзінак варожай тэхнікі і інфраструктуры, у тым ліку 61 месца запуску і пункт кіравання БПЛА, 31 артылерыйскую сістэму, 368 адзінак аўтатранспарту і 630 сховішчаў і ўмацаванняў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲