5 лiстапада 2026, Чацвер, 21:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расіі выбухнуў магістральны газаправод у Сібіры

5
У Расіі выбухнуў магістральны газаправод у Сібіры

Слуп агню ўзняўся на 70 метраў.

У Топкінскім акрузе Кемераўскай вобласці ўспыхнуў магутны пажар на магістральным газаправодзе. Папярэдняя прычына — разгерметызацыя трубы. З-за аварыі прыйшлося абмежаваць падачу газу на кемераўскі «Азот2, адзін з найбуйнейшых у Расіі вытворцаў аміячнай селітры і азотнай кіслаты, сыравіны для выбуховых рэчываў.

Пра гэта паведаміў мясцовы губернатар. Гэта ўжо другі буйны пажар на магістральным газаправодзе ў Расіі за апошні месяц.

На відэа відавочцаў бачна велізарнае адкрытае полымя: дыяметр вогненнага слупа дасягае каля 100 метраў, вышыня — да 70 метраў.

«Цяпер паводле правілаў прамысловых рэгламентаў абмежаваная падача газу на кемераўскі «Азот», — напісаў губернатар.

КАО «Азот» — адзін з найбуйнейшых хімічных камбінатаў Расіі. Аміячная селітра і азотная кіслата, якія ён вырабляе, — базавая сыравіна для абаронных заводаў, што выпускаюць прамысловыя і ваенныя выбуховыя рэчывы. Прадпрыемства знаходзіцца пад міжнароднымі санкцыямі.

У той жа дзень, 5 лістапада, на поўдні Кузбаса эвакуявалі больш за 100 шахцёраў шахты «Шэрагешская». Прычынай назвалі падземныя штуршкі інтэнсіўнасцю 5–6 балаў. Аднак міжнародныя службы маніторынгу землятрусаў 5 лістапада прыродных штуршкоў у Кемераўскай вобласці не фіксавалі.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲