4 лiстапада 2026, Серада, 16:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Гэта проста нейкі абсурд»

4
«Гэта проста нейкі абсурд»
Ілюстрацыйнае фота

Палова пасажыраў цягніка «Мінск — Мазыр» засталася без месцаў.

Склад цягніка «Мінск — Мазыр» 3 лістапада замянілі перад самым адпраўленнем. У выніку палова пасажыраў не змагла заняць свае месцы.

«Беларуская чыгунка, будзеце неяк каментаваць сітуацыю? — піша ў сацсетцы адзін з іх. — 3 лістапада, цягнік "Мінск — Мазыр", 19:38. Далі не той склад, які быў на момант продажу квіткоў, і большая палова людзей засталася без сваіх купленых месцаў! Сказалі сядаць на любыя вольныя. Што рабіць людзям з іншых станцый — стаяць? Гэта проста нейкі абсурд».

Іншыя пасажыры распавялі, што падобная сітуацыя на гэтым маршруце здаралася некалькі разоў за апошні час. Сайт Charter97.org прыводзіць некаторыя каментары:

— Ехалі 30 кастрычніка, была тая ж сітуацыя, але праводніца са спісам бегала і ўсіх рассаджвала. Казала на станцыі прыбыцця атрымаць розніцу ў кошце. Таксама было і ўзімку пару разоў.

— Даруйце ім, у іх страты як ВУП невялікай афрыканскай краіны.

— Таксама была такая сітуацыя. Купілі месца па адной цане, у выніку пасадзілі на месцы для інвалідаў.

— Тыповая гісторыя з гэтым цягніком. Я накатала ў обращения.бел. Нічога вам сама БЧ не скажа, тым больш тут. Мне прыслалі адказ «у сувязі з рамонтам». Ну хоць розніцу кошту білета пры замене на цягнік ніжэйшага ўзроўню камфорту вярнулі. Вельмі сумняваюся, што хтосьці яшчэ з майго рэйса з бітком набітага штадлера тады звярнуўся па такую кампенсацыю.

— Ужо тройчы была ідэнтычная сітуацыя. Грошы за розніцу ніхто не вярнуў.

— Поспехі луканомікі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲