На беларускіх запраўках з’явіўся новы від паліва
- 4.11.2026, 12:22
- 2,060
Гэта спецыяльны дызель.
Новы від паліва з’явіўся на запраўках у Беларусі. Пра гэта паведамляе канцэрн «Белнафтахім».
На аўтамабільных заправачных станцыях «Беларуснафты» з 1 лістапада 2026 года пачаўся продаж толькі зімовага дызельнага паліва.
У канцэрне нагадалі, што з 15 кастрычніка «Мазырскі НПЗ» і «Нафтан» перайшлі на вытворчасць і адгрузку дызельнага паліва маркі ДТ-З-К5 клас 0. Акрамя таго, па заяўках спажыўцоў вырабляецца і прадаецца дызельнае паліва ДТ-З-К5 клас 2 («Арктыка»).