Лідар дэмакратаў у Сенаце ЗША заявіў аб перамозе
1- 4.11.2026, 11:04
- 1,718
Паводле слоў палітыка, «палёгка ўжо на падыходзе».
Лідар дэмакратычнай меншасці ў Сенаце ЗША Чак Шумер заявіў аб перамозе сваёй партыі пасля з'яўлення папярэдніх вынікаў прамежкавых выбараў у Кангрэс, якія сведчаць аб страце рэспубліканцамі большасці ў верхняй палаце.
Пра гэта паведамляе CNN. Паводле папярэдніх падлікаў, дэмакраты ўжо заваявалі 51 месца ў Сенаце, забяспечыўшы сабе мінімальную большасць.
«Нягледзячы на ўсе цяжкасці, мы, дэмакраты, перамаглі ў Сенаце, і ў нас ёсць некалькі слоў да амерыканскага народа: палёгка ўжо на падыходзе», — сказаў Шумер.
Ён адзначыў, што выбарцы выказалі незадаволенасць высокімі цэнамі, хаосам і карупцыяй. Паводле яго слоў, рэспубліканцы не прыслухоўваюцца да таго, што кажуць выбарцы.
Ён назваў вынікі выбараў «перакройваннем карты Сената» і сказаў, што цяпер «дэмакраты павінны выканаць свае абавязкі».