4 лiстапада 2026, Серада, 11:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ілон Маск пракаментаваў перамогу дэмакратаў на выбарах у Кангрэс

6
Ілон Маск пракаментаваў перамогу дэмакратаў на выбарах у Кангрэс
Ілон Маск

Мільярдэр аджартаваўся.

Мільярдэр Ілон Маск з іроніяй адрэагаваў на паразу рэспубліканцаў на прамежкавых выбарах у ЗША, нягледзячы на рэкордныя выдаткі на падтрымку кандыдатаў сваёй партыі. У гэтым выбарчым цыкле ён выдаткаваў каля 445 млн долараў, стаўшы найбуйнейшым індывідуальным палітычным донарам у сучаснай гісторыі краіны. Пасля абвяшчэння вынікаў Маск пажартаваў пра няўдалую спробу ўплываць на галасаванне, піша Axios (пераклад — сайт Charter97.org).

«Падобна, мае касмічныя лазеры для ўмяшання ў выбары гэтым разам не спрацавалі», — напісаў прадпрымальнік у сацсетцы X (Elon Musk (@elonmusk)) неўзабаве пасля поўначы па ўсходнім часе ЗША.

Асабліва балючай для Маска стала параза рэспубліканцаў у Тэхасе. Дэмакратка Джына Інахоса, якая выступала супраць актыўнага будаўніцтва дата-цэнтраў у штаце, нечакана перамагла на губернатарскіх выбарах.

Маск адрэагаваў і на гэты вынік, прапанаваўшы сваесаблівы адказ на крытыку тэхналагічнай інфраструктуры: «Падобна, дата-цэнтры ў космасе цяпер выглядаюць даволі прывабна».

Параза ставіць пад пытанне перспектывы праектаў кампаній Маска ў Тэхасе, дзе будаўніцтва дата-цэнтраў стала адной з спрэчных тэм перадвыбарчай кампаніі. Пакуль таксама невядома, ці паўплываюць няўдачы рэспубліканцаў на гатоўнасць мільярдэра ўкладаць такія вялікія сумы ў палітычную барацьбу перад выбарамі 2028 года.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲